Ліквідацыя наступстваў ліўню на будаўнічым пуцеправодзе «Полацкі» у Віцебску

У нядзелю ўвечары ў групах сацсетак сталі з'яўляцца фотаздымкі затаплення каля пуцеправода «Полацкі», які будуецца.

У каментарыях многія ўдзельнікі груп непрыемна адгукаліся пра будаўнікоў, а таксама выказвалі меркаванне, што аб'ект, які рыхтуецца да адкрыцця, няправільна спраектаваны. Карэспандэнты «Віцьбічаў» выехалі на галоўную будоўлю Віцебска, каб ва ўсім разабрацца.

Здымка Алега Клімовіча.