Праглядаючы старую газету: 85 гадоў таму прынята рашэнне аб стварэнні Віцебскай вобласці
Зьбіраючы матэрыялы пра 85-годзьдзе з дня заснаваньня Віцебскай вобласьці, паспрабавалі адшукаць газэту «Віцебскі пралетарый», якая выходзіла на пачатку 1938 году. Падшыўку знайшлі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Хаця, калі яе замаўлялі са сховішча, папярэдзілі, што патрэбнага нумара, а цікавіў за 15 студзеня, можа і не быць. Але ён прысутнічаў, праўда, з надрывам першай паласы.
Галоўнай тэмай нумара было паведамленьне пра першую сэсію Вярхоўнага Савета СССР 1-га скліканьня, якая праходзіла 12 — 19 студзеня, на якой і было прынята рашэньне аб стварэньні Віцебскай вобласьці. На першай паласе зьмешчана інфармацыя аб рабоце сэсіі і водгукі з замежных краін.
Зразумела, што ў нумары за 15 студзеня нічога не было сказана пра лёсавызначальнае для Віцебшчыны пастанова. А вось ужо праз дзень апублікавана інфармацыйнае паведамленьне аб сумесным паседжаньні Савета Саюза і Савета Нацыянальнасьцяў 15 студзеня, на якім былі ўнесены зьмены і дапаўненьні ў некаторыя артыкулы Канстытуцыі СССР. У прыватнасьці, аб стварэньні ў складзе Беларускай ССР пяці абласьцей — Віцебскай, Гомельскай, Менскай, Магілёўскай і Палескай. У склад нашай вобласьці ўвайшлі сем гарадоў і 20 раёнаў.
Праз два дні ў газэце былі зьмешчаны рэзалюцыі рабочых, ІТР і служачых Віцебска аб падтрымцы рашэньняў Вярхоўнага Савета. Так, работнікі заводу «Камінтэрн» горача віталі рашэньне сэсіі Вярхоўнага Савета Саюза ССР аб арганізацыі ў нашай ордэнаноснай рэспубліцы пяці абласьцей і запэўнівалі: «Гістарычныя рашэньні адзначым новымі вытворчымі перамогамі, шырокім разгортваньнем стаханаўскага руху».
Газета «Віцебскі пралетарый», як і яе папярэдніца — «Заря Запада» (орган Віцебскага акругкома КП(б)Б, акруговы выканкам і акруговы прафсаюзны савет), выходзіла штодня, перыядычна з яўрэйскай старонкай. У асноўным публікаваліся агульныя для ўсяго СССР матэрыялы, перададзеныя па тэлетайпе. Гэта стэнаграфічныя справаздачы з пасяджэнняў, прамовы партыйных і дзяржаўных лідараў, паведамленні аб міжнароднай палітыцы. Мясцовыя матэрыялы галоўным чынам уяўлялі сабой водгукі на падзеі, што адбываліся. Газета актыўна прыцягвала рабоча-сялянскіх карэспандэнтаў, якія пісалі на розныя тэмы, у тым ліку бічавалі недахопы.
Сярод іншых тэм, якія адлюстроўвалі жыццё Віцебскай вобласці ў першы месяц яе стварэння, — развіццё стаханаўскага руху, план будаўніцтва абласнога цэнтра ў 1938 годзе. У прыватнасці, істотныя сумы выдзяляліся на рэканструкцыю і ўзвядзенне жылых дамоў фабрыкі КІМ, ачковай фабрыкі, дома спецыялістаў на скрыжаванні вуліц Баўмана і Ветэрынарнай, на працяг дамбы на вуліцы Фрунзе, будаўніцтва пратэзнай майстэрні, дзіцячай бальніцы, школы медсясцёр, асфальтаванне тратуараў.
Некалькі нумароў «Віцебскага пралетарыя» было прысвечана выратавальнай экспедыцыі па эвакуацыі папанінцаў. Публікаваліся словы падтрымкі працоўных калектываў абласнога цэнтра ў адрас палярнікаў, смутак з нагоды катастрофы дырыжабля і гібелі экіпажа, які адправіўся на дапамогу дрэйфуючым на лядзіне.
29 красавіка 1938 года газета была перайменавана ў «Віцебскі рабочы» і атрымала статус абласнога сродку масавай інфармацыі. Правапераемнікам выдання, якое выходзіла ў год стварэння Віцебскай вобласці, сёння з'яўляюцца «Віцебскія весці», газета стараецца аб'ектыўна і ўсебакова адлюстроўваць жыццё рэгіёна.
"Віцебскія весці"