Літоўскія бізнесмены абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва з віцебскімі прадпрыемствамі
5 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Літоўскія бізнесмены наведаюць 6 мая горад на Дзвіне па пытаннях паставак прадукцыі прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў свае гандлёвыя сеткі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
У складзе літоўскай дэлегацыі ў Віцебск прыбудуць прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Літве, адміністрацыі Уцянскага павета і буйных гандлёвых сетак гэтай прыбалтыйскай краіны. У ходзе абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва госці змогуць не толькі азнаёміцца з прапановамі віцебскіх вытворцаў, але і ўбачыць узоры выпускаемай імі прадукцыі на спецыяльна арганізаванай выставе, азнаёміцца з працоўным працэсам на прыкладзе прадпрыемстваў "Гранд-Холдынг" і "Зара".
У першую чаргу літоўскія бізнесмены выказалі зацікаўленасць у знаёмстве з прадпрыемствамі, якія выпускаюць тавары гаспадарча-бытавога прызначэння і мэблю, таму на сустрэчы з імі будуць прысутнічаць каля 50 прадстаўнікоў адпаведных вытворцаў рэгіёну, у тым ліку як дзяржаўныя прадпрыемствы, так і прыватны бізнес, адзначылі ў аблвыканкаме.-0-