Літоўскай Рэспублікай працягнуты тэрмін абмежаванняў пры перасячэнні мяжы

Паводле атрыманай інфармацыі ад літоўскага боку ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19, тэрмін устаноўленага карантыннага рэжыму прадоўжаны да 24.00 16 чэрвеня 2020 года, паведамляе афіцыйны прадстаўнік Полацкага памежнага атрада Дзяніс Глебко.

На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце спрошчанага пропуску «Цвярячус» («Відзы» з беларускага боку), па-ранейшаму, афармленне асоб і транспартных сродкаў не ажыццяўляецца.

Інфармацыя аб зменах парадку перасячэння мяжы і рэжыме працы літоўскіх пунктаў пропуску будзе прадастаўлена па меры паступлення звестак ад суседняга боку на Інтэрнэт-партале, у акаўнтах сацыяльных сетак і тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэта.