Навучэнцам з інваліднасцю ў Глыбокім ствараюць умовы для навучання на даму
Спецыялісты Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глыбоцкага раёна арганізавалі выязны ліцэй для гараджан, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
Новая паслуга, якая прадастаўляецца работнікамі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН, прадугледжвае комплексную сацыяльную падтрымку маламабільных людзей з асаблівасцямі развіцця, якія жадаюць вучыцца, пазнаваць навакольны свет, быць у калектыве. Спецыялісты праводзяць тэматычныя заняткі па месцы жыхарства маладых інвалідаў. Іх задача – дапамагчы кожнаму, хто мае патрэбу, атрымаць агульныя веды, якія тычацца розных сфер жыццядзейнасці чалавека, удасканаліць раней атрыманыя ўменні і навыкі. Сацыяльна-бытавая, сацыяльна-працоўная рэабілітацыя дапамогуць маладым інвалідам лепш арыентавацца ў сучасным свеце, адчуваць сябе больш упэўненымі, здольнымі прыняць правільнае рашэнне.
- Выязны ліцэй спрыяе паспяховай адаптацыі, сацыялізацыі ў грамадстве людзей з асаблівасцямі развіцця, - адзначае загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра Іна Парамонава. - Імкнемся па магчымасці дапамагаць усім, хто мае патрэбу. Спадзяюся, што з часам гэтай паслугай змогуць скарыстацца і жыхары іншых населеных пунктаў раёна.
Дзіяна Берніковіч, "Віцебскія весці"