Аматары і прафесіяналы фотамастацтва Віцебшчыны могуць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Фота Беларусі»

Любители и профессионалы фотоискусства Витебщины могут принять участие в республиканском конкурсе «Фото Беларуси»
Калі пошук патрэбных імгненняў, калі самы час навесці фокус і захаваць мімалётны момант, з'яўляецца вашай прафесіяй або хобі, то рэспубліканскі конкурс «Фота Беларусі» для вас. На суд кампетэнтнага журы вы можаце прадставіць фотаздымкі ў наступных намінацыях: «Гісторыка-культурная і духоўная спадчына Беларусі», «Чалавек і яго справа» (жанравае фота), «Партрэт сучасніка», «Прырода Беларусі»,

Калі пошук патрэбных імгненняў, калі самы час навесці фокус і захаваць мімалётны момант, з'яўляецца вашай прафесіяй або хобі, то рэспубліканскі конкурс «Фота Беларусі» для вас. На суд кампетэнтнага журы вы можаце прадставіць фотаздымкі ў наступных намінацыях: «Гісторыка-культурная і духоўная спадчына Беларусі», «Чалавек і яго справа» (жанравае

(ае фота), «Партрэт сучасніка», «Прырода Беларусі», «Прэс-фота Беларусі», «Арт-фота Беларусі», «Дзіцячы погляд» (вучудзельнікі да 16 гадоў), «Фотарэпартаж» (4-5 здымкаў, важнае значэнне тут мае тэкставое суправаджэнне), «Беларусь вачыма сяброў». Акрамя таго, будуць вызначаны прызёры ў спецыяльных намінацыях: «Самы гумарыстычны кадр», «Самы нечаканы (унікальны) кадр», «Найлепшы чорна-белы кадр».

Званне

«Фатограф года» і Гран-пры прысуджаюцца ўдзельніку, які прадставіў найбольш арыгінальныя, эмацыйныя і запамінальныя здымкі. Фотаздымкі прымаюцца да 28 лютага 2015 года на е-mail: PHOTO(@)TIO.BY з указаннем намінацыі, назвы працы, месца фотаздымкі, імя, імя па бацьку, прозвішча аўтара, кантактных тэлефонаў. Пераможцы будуць вызначаны ў маі.

Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступаюць Міністэрства інфармацыі, Беларускі саюз журналістаў і Беларускае грамадскае аб'яднанне

«Фотамастацтва».

Акрамя таго, Мінінфарм сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і выдавецкім домам

«Звязда» ініцыяваў правядзенне яшчэ аднаго творчага спаборніцтва – Міжнароднага конкурсу плаката патрыятычнай тэматыкі, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі. Свае працы могуць прадставіць як асобныя аўтары, так і калектывы. Узроставае абмежаванне – 35 гадоў. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць да 15 снежня 2014 года заяўку па адрасе: 220012 г. Мінск, вул. Сурганава, 14а, або па электроннай пошце: museum(@)bdam.by з абавязковай паметкай

«На конкурс плаката».

Палажэнні аб конкурсах размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Алена Пятрова,"Віцебскія весці"