Лавіць рыбу ў Заходняй Дзвіне паблізу плаціны Віцебскай ГЭС забаронена

Ловить рыбу в Западной Двине вблизи плотины Витебской ГЭС запрещено

Мінпрыроды прыняло пастанову аб забароне аматарскага рыбалоўства на ўчастку Заходняй Дзвіны ад плаціны Віцебскай ГЭС на адлегласці 800 м ніжэй па цячэнні да месца ўпадзення ракі Лужаснянка. Прычыны прыняцця такога рашэння пракаменціраваў начальнік Віцебскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый Матора:

- У сувязі з узвядзеннем Віцебскай гідраэлектрастанцыі на перыяд будаўніцтва рэчышча Дзвіны перакрыта, вада накіравана па абыходным канале. У выніку ў перыяд нагульна-нераставых і зімовальных міграцый рыбы адбываецца значнае яе назапашванне перад плацінай. Складваючуюся сітуацыю актыўна выкарыстоўваюць рыбакі, у тым ліку забароненым спосабам багрэння. Пры правядзенні палявых кантрольных мерапрыемстваў супрацоўнікамі інспекцыі ўстаноўлена, што штодня на гэтым месцы збіраецца вялікая колькасць рыбаловаў-аматараў, а таксама грамадзян, якія ажыццяўляюць здабычу рыбы спосабам багрэння. На тэлефон дзяжурнай службы неаднаразова паступалі паведамленні аб незаконным рыбалоўстве.

З мэтай недапушчэння масавага вымання рыбы пры аматарскім рыбалоўстве і забароненымі спосабамі, захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для міграцыі Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ініцыявала прыняцце Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рашэння аб увядзенні забароны на аматарскае рыбалоўства на гэтым участку Дзвіны.

Тэрміны дзеяння забароны - з 9 чэрвеня 2015-га да 9 красавіка 2017 года.

Сяргей Ляшук, "Віцебскія весці"