Лепшая каманда юных ратавальнікаў Віцебскай вобласці адправіцца ў "Зубраняты"
27 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Лепшая каманда юных ратавальнікаў-пажарных вызначыцца сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
У абласным злёце ўдзельнічаюць пяць клубаў, якія прадстаўляюць Віцебск, Полацк, Наваполацк, Оршу і Гарадок. Удзельнікі былі вызначаны па выніках раённых тураў. Барацьба за перамогу паміж імі разгарнулася самая сур'ёзная, бо галоўная ўзнагарода - паездка на рэспубліканскі злёт у Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер "Зубраня". Другой і трэцяй камандам дастануцца ганаровыя дыпломы і прызы. Акрамя таго, жюры назаве імёны лепшых удзельнікаў у індывідуальным першынстве. Іх таксама чакаюць прыемныя сюрпрызы.
Лепшы клуб вызначыцца па выніках пяці конкурсаў: агляду строю і песні, пад'ёму па штурмавой лесвіцы ў акно навучальнай вежы ў пажарным спорце, выратаванні на вадзе, КВЗ і конкурсу знаўцаў па пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці.
Мерапрыемства, якое сабрала сёння звыш 100 хлапчукоў і дзяўчынак ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў, праводзіцца з мэтай папулярызацыі пажарнага спорту сярод падлеткаў, прывіцця ім навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.-0-