Лепшага інспектара ДПС выберуць сёння ў Віцебскай вобласці
24 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску сёння праходзіць абласны штогадовы агляд-конкурс на лепшага інспектара дарожна-патрульнай службы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
У спаборніцтвах прымаюць удзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў вобласці і батальёна ДПС ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Усяго за званне лепшага будуць змагацца 25 інспектараў. Удзельнікам трэба будзе выканаць заданні па хуткасным манеўраванні на легкавых аўтамабілях, спецыяльнай, медыцынскай і агнявой падрыхтоўцы, прадэманстраваць веданне правілаў дарожнага руху і нарматыўных дакументаў, валоданне прыёмамі барацьбы. Акрамя таго, члены журы ацэняць навыкі конкурсантаў у рэгуляванні руху на адным з самых ажыўленых скрыжаванняў абласнога цэнтра - скрыжаванні Маскоўскага праспекта і вуліцы Церашковай.
Пераможцы будуць вызначаны па выніках выступлення ва ўсіх конкурсах. У якасці ўзнагароды іх чакаюць ганаровыя дыпломы, прэміі, а таксама заслужанае права прадставіць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе, які пройдзе восенню ў Мінску.
Конкурс накіраваны на павышэнне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў ДПС, удасканаленне навыкаў і абмен вопытам паміж удзельнікамі.-0-