Лепшага інструктара па ваджэнні выбралі ў Віцебскай вобласці
У спаборніцтвах, акрамя аўтаінструктараў, таксама ўдзельнічаюць выкладчыкі ПДР, галоўныя бухгалтара і дырэктары структур ДТСААФ, – адзначыў старшыня савета Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Васіль Корабоў. Да прыкладу, кіраўнікі адказвалі на пытанні па Правілах дарожнага руху, нарматыўна-прававой базе і нават псіхалогіі, бо яны павінны ўмець вырашаць розныя канфліктныя сітуацыі. Бухгалтары выконвалі заданні па афармленні дакументаў, паказалі ўзровень валодання праграмай 1С восьмай версіі. Выкладчыкі тэорыі самі вырашалі білеты па ПДР, а таксама па нарматыўных актах, якія тычацца працэсу навучання.
Лепшы аўтаінструктар ДТСААФ Віцебскай вобласці Віктар Рубанік
На спаборніцтвы прыехалі 11 каманд ад рэгіянальных структур ДТСААФ. Навацыяй цяперашняга абласнога тура з'яўляецца тое, што перш чым выконваць элементы ваджэння на аўтамабілі, удзельнікам неабходна было прайсці тэсты на веданне ПДР, за памылкі налічвалі штрафныя балы.
– Кожны павінен быў выканаць 8 практыкаванняў на час: "змейку" пярэднім і заднім ходам, праехаць тунэль, выканаць бакавую паркоўку і заезд у бокс, разварот у абмежаванай прасторы, спыніцца і працягнуць рух на эстакадзе, затым спыніцца на стоп-лініі ў заданым дыяпазоне, – растлумачыў галоўны суддзя спаборніцтваў намеснік старшыні савета абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Мікалай Ратушняк.
Наўряд ці не з заплюшчанымі вачыма можа выканаць усе гэтыя элементы Віктар Рубанік з Шаркаўшчыны. Вось ужо некалькі гадоў запар ён прызнаецца лепшым сярод майстроў катэгорыі «В», трымае першае месца і сярод выкладчыкаў. Летась 100% яго вучняў з першага разу здалі на правы.
Ён і стаў лідарам сярод інструктараў. Лепшы выкладчык працуе ў Воршы – гэта Вячаслаў Карапузаў. Прафесійней за ўсіх з заданнямі для бухгалтараў справілася Таццяна Клакоўская з Браслава, а Максім Алексін з Глыбоцкай РАС перамог сярод кіраўнікоў структур ДТСААФ Віцебшчыны.
Наталля Камлёва. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА. "Віцебскія весці".