Найлепшага прапагандыста МНС выберуць у Віцебскай вобласці
Конкурс прафесійнага майстэрства "Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях вобласці" упершыню пройдзе ў Віцебскай вобласці, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
Інспектары груп прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю гарадскіх і раённых аддзелаў па НС 5-6 лістапада выйдуць на сцэну з візітнымі карткамі, пабываюць у працоўных калектывах Віцебска з выступленнямі на тэму папярэджання пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Канкурсанты праявяць сябе як майстры слова, журналісцкай справы, распрацоўшчыкі інавацыйных праектаў і проста творчыя людзі. "Гэта стане выпрабаваннем не толькі для іх, але і для арганізатараў і суддзяў конкурсу, бо ў Віцебскай вобласці ён будзе праводзіцца ўпершыню", - адзначылі ва ўпраўленні.
Удзельнікам трэба будзе праявіць майстэрства ў пяці намінацыях: "Візітная картка", "Дамашняе заданне", "Акула пяра", "Інавацыйны сацыяльны праект", "Оратарскае майстэрства". З усім гэтым у сваёй працы прапагандысты сутыкаюцца штодня, бо на іх ляжыць вялікая адказнасць - папярэджанне пажараў і гібелі на іх людзей, навучанне насельніцтва правілам бяспекі жыццядзейнасці, інфармаванне па пытаннях пажарнай бяспекі праз СМІ.
Пераможца прадставіць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе, які пройдзе 24-27 лістапада ў Мінску.