Лепшай шматдзетнай сям'ёй Віцебскай вобласці прызнана сям'я з Глыбоцкага раёна
Сям'я Адамовіч з Глыбоцкага раёна атрымала перамогу ў фінале абласнога агляду-конкурсу "Лепшая шматдзетная сям'я Віцебшчыны-2013", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лепшая сям'я Віцебскай вобласці складаецца з пяці чалавек. Кіраўнік сям'і Уладзімір Баляславовіч працуе электраманцёрам АПС Глыбоцкага аддзела дэпартамента аховы МУС. Гаспадыня дома Наталля Афетаўна - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Глыбоцкай раённай гімназіі. У цяперашні час лепшая мама Віцебскай вобласці знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Малодшай дачцэ сям'і Адамовіч летам споўніцца 2 гады. Нягледзячы на юны ўзрост, Вікторыя ўжо малюе карціны пальчыкамі, удзельнічае ў стварэнні аплікацый з розных відаў круп. Старэйшая дачка Вераніка - лепшая вучаніца ў класе і галоўная маміна памочніца. Займаецца музыкай, спявае і танцуе. Адзіны сын Уладзіміра і Наталлі - пяцігадовы Павел захапляецца папяровым мадэляваннем.
У адборачных турах абласнога агляду-конкурсу прынялі ўдзел 23 шматдзетныя сям'і. У фінале сустрэліся 9 каманд: 6 з раёнаў - Браслаўскага, Глыбоцкага, Аршанскага, Пастаўскага, Расонскага, Сенненскага, а таксама тры каманды з гарадоў - Наваполацка, Полацка, Віцебска. Сем'і спаборнічалі ў трох конкурсах: "Сваімі рукамі", "Візітка" і "Сацыяльная рэклама".
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца абласны камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, упраўленне культуры аблвыканкама, Глыбоцкі, Дубровенскі і Расонскі райвыканкамы.