Лепшай сям'ёй года Беларусі стала сям'я Ніканчук з Наваполацка
Старшыня аблвыканкама А.М.Касінец накіраваў віншавальную тэлеграму ў адрас сям'і Ніканчук:
"Паважаныя Аляксандр і Таццяна!
Ад усёй душы віншую Вас з перамогай ў фінале другога рэспубліканскага конкурсу ”Сям’я года“!
Ваша сям'я, як прыклад узаемаразумення, згоды і згуртаванасці, годна прадставіла Віцебскую вобласць на гэтым прэстыжным конкурсе, у аснову якога закладзена прапаганда вечных сямейных каштоўнасцей. Традыцыі пераемнасці пакаленняў, выхавання дзяцей, любоў і сяброўства робяць сям'ю моцнай і шчаслівай.
Перамога ў рэспубліканскім конкурсе сям'і з Наваполацка – вынік мэтанакіраванай працы мясцовых органаў улады ў пытаннях аховы сям'і, мацярынства і дзяцінства.
Прыміце словы шчырай падзякі за Вашу актыўную жыццёвую пазіцыю. Няхай крэатыўнасць, творчасць, ініцыятыва спрыяюць сямейнаму дабрабыту! Жадаю Вам і Вашым дзецям Марку, Насце і Сафіі здароўя, радасці, поспехаў! Цёпла і дастатку ў Вашым дружным доме!"