Лепшыя фільмы кінафестывалю «Лістапад-2016» пакажуць у Віцебску
26 студзеня ў віцебскім Доме кіно з франка-бельгійскай драмы «Невядомая»
пачаўся паказ найлепшых фільмаў Мінскага міжнароднага кінафестывалю
«Лістапад-2016».
Праект «Лістапад. Калекцыя», які дазваляе дэманстраваць фестывальныя мастацкія стужкі праз некаторы час пасля кінафоруму ў сталіцы, у Віцебску рэалізуецца ўжо на працягу некалькіх гадоў. УП «Кінавідэапракат», выбіраючы фільмы для віцебскай аўдыторыі, звяртае ўвагу на жанравую разнастайнасць карцін, зручны фармат экраннага часу.
На гэты раз у Доме кіно калекцыю «Лістапада» прадстаўляюць тры фільмы. «Невядомая» будзе дэманстравацца на працягу тыдня, з 2 лютага на вялікім экране — «Гэта ўсяго толькі канец свету» (Канада — Францыя), а з 9 лютага — французская стужка «Танцорка».
Наталля КРУПІЦА "Віцьбічы".