Лепшыя маладыя камбайнеры-тысячнікі ў Віцебскай вобласці атрымаюць прэміі
14 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Лепшыя маладыя камбайнеры-тысячнікі і вадзіцелі, занятыя ва ўборачнай кампаніі, у Віцебскай вобласці будуць заахвочаны прэміямі і дыпломамі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі аблвыканкама Валерый Кунашка.
Аб правядзенні аператыўнага спаборніцтва сярод моладзі абвясцілі аддзел па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў АПК. Перадавікі будуць вызначацца падчас уборкі ўраджаю.
Удзел у спаборніцтве змогуць прыняць члены маладзёжных экіпажаў і вадзіцелі не старэйшыя за 31 год. Арганізатары ўстанавілі 8 прэмій у памеры ад 4 да 12 базавых велічынь (цяпер базавая велічыня - Br35 тыс.).
Так, маладзёжны экіпаж, які першым намалоціць 1 тыс.т збожжа, будзе адзначаны прэміяй у 9 базавых велічынь. Першыя двухтысячнікі атрымаюць 11 базавых велічынь. Самую буйную прэмію ўручаць экіпажу камбайна з вынікам у 3 тыс.т збожжа - 12 базавых велічынь. Сярод маладых вадзіцеляў пераможцамі стануць работнікі, якія першымі пераапрацуюць 1 тыс.т і 2 тыс.т збожжа новага ўраджаю.
Спаборніцтва заклікана матываваць маладых работнікаў на своечасовую і якасную ўборку ўраджаю, павышаць эфектыўнасць выкарыстання сельгас тэхнікі, а таксама накіравана на прапаганду перадавога вытворчага вопыту і папулярызацыю сярод моладзі сельскагаспадарчых прафесій, дадаў Валерый Кунашка.-0-