Найлепшыя парашутысты краіны змагаюцца за кубак А.Гаравца ў Віцебску
Лепшыя спартсмены Беларусі 19-21 чэрвеня змагатимуцца за кубак А. Гараўца на турніры па класічным парашутызме ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аэраклубе.
На базе аэрадрома Кукаўячына збяруцца больш за 30 лепшых спартсменаў-парашутыстаў з Віцебска, Мінска, Баранавічаў і іншых гарадоў. І толькі адзін з іх, які прадэманстраваў найлепшую дакладнасць прызямлення, стане ўладальнікам пераходнага кубка.
"Чэмпіянат праходзіць пяты год запар. Віцебскія спартсмены да мінулага года не выпускалі кубак за межы клуба. Але ў 2014-м яго ўладальнікам стаў абсалютны чэмпіён свету Алег Фамін з Мінска. Паглядзім, ці зможа ён захаваць узнагароду ў сябе ў гэты раз", - адзначылі арганізатары.
Адкрыты чэмпіянат у Віцебску традыцыйна становіцца своеасаблівай трэніроўкай перад рэспубліканскім чэмпіянатам. Сёлета ён адбудзецца ў Бабруйску 22-26 ліпеня.
У аэраклубе дадалі, што віцебская публіка і госці горада могуць стаць сведкамі майстэрства парашутнага планавання яшчэ падчас "Славянскага базару". Правядзенне адкрытага чэмпіянату горада на дакладнасць прызямлення (на плошчы Перамогі) запланавана падчас фестывалю.
Кацярына Князева