Лепшыя прадпрыемствы даюць стымул развіццю ўсёй Віцебскай вобласці - Мікалай Шарснёў
Прыклад лепшых прадпрыемстваў – гэта аснова росту і развіцця ўсёй Віцебскай вобласці. Такое меркаванне выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на ўрачыстай цырымоніі занясення на Дошку гонару вобласці і горада Віцебска прадпрыемстваў – пераможцаў працоўнага спаборніцтва па выніках 2016 года.
За дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў на Дошку гонару вобласці занесены 17 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, тры раёны – Браслаўскі і Верхнядзвінскі, Чыгуначны раён Віцебска, а таксама 16 пераможцаў працоўнага спаборніцтва. "Заслужаных людзей і калектываў у вобласці нямала. Але лепшымі названы тыя, якія змаглі атрымаць годны вынік у няпростых умовах, – сказаў Мікалай Шарстнёў. – Яны з'яўляюцца лідарамі, на якіх неабходна раўняцца ў працы. Годных вынікаў дабіліся і пераможцы працоўнага спаборніцтва ў Віцебску: ААТ "Віцебскія дываны", "Віцебскае электратэхнічнае прадпрыемства "Святло", вытворчае аб'яднанне "Энергакомплект" і іншыя". Мэр Віцебска Віктар Мікалайкін падкрэсліў, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць працоўных калектываў горада, занесеных на абласную Дошку гонару, прыкметна павялічылася.
Па словах кіраўнікоў узнагароджаных прадпрыемстваў, мінулы год складваўся няпроста. "Квартал за кварталам не ўдавалася выйсці на 100% прамысловай вытворчасці, але год закрылі з паказчыкам 103,3%, выпусціўшы максімальны аб'ём дываноў і дывановай прадукцыі за ўсю гісторыю прадпрыемства. З іх 90% адправілі на экспарт, – распавяла генеральны дырэктар ААТ "Віцебскія дываны" Алена Чарапніна. – Наша прадпрыемства з векавой гісторыяй стараецца ісці ў нагу з часам. Думаем аб
будучыні і працуем па прынцыпе "ставіце вялікія мэты - у іх цяжка прамахнуцца".Па словах кіраўнікоў узнагароджаных прадпрыемстваў, мінулы год складваўся няпроста. "Квартал за кварталам не ўдавалася выйсці на 100% прамысловай вытворчасці, але год закрылі з паказчыкам 103,3%, выпусціўшы максімальны аб'ём дываноў і дывановай прадукцыі за ўсю гісторыю прадпрыемства. З іх 90% адправілі на экспарт, - распавяла генеральны дырэктар ААТ "Віцебскія дываны" Алена Чарапніна. - Наша прадпрыемства з векавой гісторыяй стараецца ісці ў нагу з часам. Думаем пра будучыню і працуем па прынцыпе "ставіце вялікія мэты - у іх цяжка прамахнуцца".
Першы год пяцігодкі ў рэгіёне паказаў па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаў пазітыўную дынаміку. Усе галіны спрацавалі з прыбыткам, станоўчай рэнтабельнасцю продажаў. Працягваюць нарошчваць аб'ёмы вытворчасці прадпрыемствы дрэваапрацоўкі, па выпуску электраабсталявання, машына- і станкабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці. "Вялікая праца праведзена па павышэнні эфектыўнасці АПК за кошт развіцця інтэграваных фарміраванняў на базе чатырох буйных прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў. Праводзіцца тэхнічнае перааснашчэнне, набыта ў гэтым годзе больш за пяцьсот адзінак тэхнікі, пашыраюцца пасяўныя плошчы", - адзначыў Мікалай Шэрстнёў.
За 2016 год у эканоміку рэгіёну ўкладзена больш за Br1,6 млрд, што, на думку губернатара, вялікая сума, але недастатковая. Працягваецца рэалізацыя найбуйнейшых праектаў холдынгам "Беларуская абутковая кампанія "Марка", Аршанскім льнокамбінатам, "Нафтанам" і іншымі. Прыярытэтная ўвага надаецца і будзе надавацца пытанням занятасці насельніцтва, стварэння новых працоўных месцаў. У мінулым годзе ў вобласці пачало дзейнасць 371 прадпрыемства і вытворчасць у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю і паслуг, за кошт чаго працаўладкавана больш за 5 тыс. грамадзян.
Кацярына Князева. Фота Аляксандра Хітрова. БЕЛТА.