Лепшыя працы міжнароднага пленэру "Марк Ротка" прадстаўлены ў Віцебску
11 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Найлепшыя працы, адабраныя па выніках міжнароднага пленэру "Марк Ротка", прывезла ў фестывальны Віцебск латвійская дэлегацыя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік упраўлення культуры Даўгаўпілса Міервалдыс Бродаўс.
Больш за 30 твораў латвійскіх, украінскіх, беларускіх мастакоў, створаных падчас пленэру ў 2005-2008 гадах, прадстаўлены на выставе, якая адкрылася сёння ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Усе працы прысвечаны выдатнаму майстру абстрактнага экспрэсіянізму Марку Ротку і звязаны з яго родным горадам Даўгаўпілсам, дзе цяпер ствараецца арт-цэнтр яго імя у гарадской фартыфікацыйнай крэпасці.
Выстава знаёміць з сучасным мастацтвам Латвіі. Каб максімальна поўна справіцца з гэтай задачай, сёння ж у Доме кіно адкрылася выстава фотакарэспандэнтаў газет Даўгаўпілса, на здымках якіх адлюстраваны святы і будні іх роднага горада, а 12 ліпеня ў краязнаўчым музеі адкрыецца выстава студэнтаў Даўгаўпілскага ўніверсітэта і збярэ сяброўскую моладзевую канцэртную праграму з удзелам поп-хора "Арма", квартэта Simply4, Ілоны Багеле і прадстаўнікоў мастацкай школы "Саўлес школа".
Варта адзначыць, што да ўдзелу ў XVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Латвія падышла вельмі сур'ёзна, бо яе дэлегацыя сёлета з'яўляецца адной з самых шматлікіх. А 12 ліпеня прадстаўнікі СМІ, якія асвятляюць падзеі фестывалю, ужо абазначылі як неафіцыйны Дзень Латвіі.
Марк Ротка (англ. Mark Rothko, імя пры нараджэнні Маркус Якаўлевіч Роткавіч; 1903-1970) - амерыканскі мастак родам з Латвіі, вядучы прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму, адзін з стваральнікаў жывапісу каляровага поля. Нарадзіўся і вырас у адукаванай яўрэйскай сям'і, дзе размаўлялі на іўрыце, ідыш і рускай мове. З 1913 года жыў у ЗША, з 1923 года ў авангарднай мастацкай асяроддзі Нью-Ёрка. Глыбока ўспрыняў убачаныя працы нямецкіх экспрэсіяністаў, а таксама Клее і Руо. Творчы ўзлёт Роткі прыпадае на 1950-1960-я гады. Асноўным зместам творчасці сталалога і позняга Роткі становіцца колер як эманацыя яго эмацыйнага стану і экспрэсіўнага, драматычнага ўспрымання свету. З дапамогай колеру мастак імкнуўся выказаць велічны палёт чалавечага духу. Крытыкі лічаць найбольш значнай працай Роткі цыкл з 14 карцін для каплі экуменічнай царквы ў Х'юстане ў штаце Тэхас (1967).-0-