Лепшыя кіраўнікі прадпрыемстваў 2018 года названыя ў Віцебскай вобласці
Па словах старшыні абласнога саюза наймальнікаў Уладзіміра Туравінава, павышэнне статусу дырэктарскага корпуса, прэстыжу інжынерных і навуковых прафесій застаецца ў ліку найважнейшых прыярытэтаў дзейнасці аб'яднання. На гэты раз у лік найлепшых кіраўнікоў увайшлі дырэктары 12 прадпрыемстваў і арганізацый з Віцебска, Полацкага, Аршанскага, Чашніцкага і Пастаўскага раёнаў.
Гэта Андрэй Каробкаў (вытворчае кіраванне «Віцебскгаз» РУП «Віцебскаблгаз»), Леанід Якаўлеў (РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»), Аляксандр Вайценкаў (ААТ «Канструктарскае бюро „Дысплей“»), Ілья Глушонак (УП ЖКГ Пастаўскага раёна), Васіль Дработаў (ААТ «Полацктранснафта Дружба»), Аляксандр Базыленка (філіял «Лукомльская ДРЭС» РУП «Віцебскэнерга», Чашніцкі раён), Аляксандр Калтуноў (філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі КХП»), Пётр Мазур (Полацкая дыстанцыя пуці Віцебскага аддзялення БЧ), Сяргей Сухадолаў (Аршанскі лясгас), Павел Якаўлеў (Віцебскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі), Алег Шымчанка (ААТ «Віцебскі завод трактарных запчастак»), Іван Пінчук (СААА «Фортэкс — водныя тэхналогіі»).
Яшчэ адно ўзнагароджанне не было прадугледжана фарматам конкурсу, але дакладна ўпісваецца ў яго ідэалогію. Ганаровай граматай абласнога саюза наймальнікаў адзначаны Васіль Хамянок за шматгадовую добрасумленную і плённую працу на пасадзе дырэктара ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў».
Уладальнікамі ганаровага звання «Лепшы інжынер-канструктар Віцебскай вобласці 2018 года» сталі начальнік аддзела АСУ вытворчага ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій і перспектыўнага развіцця газавай гаспадаркі РУП «Віцебскаблгаз» Дзмітрый Подолінскі і інжынер-праекціроўшчык праектна-канструктарскага аддзела ААТ «Полацк-Шкловалакно» Алена Станкевіч, якая ў 2018 годзе выканала найбольш значныя распрацоўкі электрамеханічнай часткі такіх інвестыцыйных праектаў, што рэалізуюцца на прадпрыемстве, як рэканструкцыя чатырох печаў, устаноўка шклоплавільнага агрэгата, пашырэнне цэха шклошарыкаў, аптымізацыя вытворчасці шклопластыкавых вырабаў і тавараў народнага спажывання.
Лепшым навуковым распрацоўшчыкам названы дацэнт кафедры клінічнай мікрабіялогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кандыдат медыцынскіх навук Віталь Акуліч. У яго актыве больш за 350 навуковых публікацый, 15 патэнтаў і 140 рацыяналізатарскіх прапаноў. Пад яго кіраўніцтвам студэнты неаднаразова дабіваліся поспехаў на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе студэнцкіх навуковых работ, удастойваліся прэміі імя В. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Прэміямі аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці за 2018 год адзначаны ТАА «ПРА «Энергакомплект», ААТ «Віцебскі маслаэкстракцыйны завод», ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», РУП «Віцебскаблгаз».
Конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца Дзяржстандартам сумесна з аблвыканкамам з 2002 года. Па выніках 2018-га яго лаўрэатамі сталі 16 прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ «Віцязь», Віцебскі маслаэкстракцыйны завод, «Віцебскдрэў», ТАА «Юджэн», УП «Ніць» АА «Беларускае таварыства глухіх», «Віцебскхлебапрам», Пастаўскі малочны завод, Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, філіял «Талачынскія сыры» ААТ «Віцебскі мясакамбінат». Большасць з іх таксама адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі «Найлепшы ў рэгіёне», «Стабільная якасць», «Навінка года».
З 2000 года лаўрэатамі прэміі аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці стала 61 прадпрыемства, яшчэ больш за 20 арганізацый пацвердзілі гэта высокае званне. Акрамя таго, больш за 500 найменняў прадукцыі віцебскіх вытворцаў адзначаны дыпломамі конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь».