Лепшыя самадзейныя калектывы клубных устаноў выбралі на Віцебшчыне
У абласным этапе ўдзельнічалі самадзейныя артысты васьмі ўстаноў. Канцэртныя праграмы ўключалі розныя жанры мастацкай творчасці, выступленні лепшых калектываў і індывідуальных выканаўцаў.
У выніку журы на чале з салісткай гурта ByCity Вікторыяй Лазіцкай першае месца прысудзіла Дому культуры чыгуначнікаў Оршы КСЦ УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», прадстаўнікі якога выступяць на заключным этапе фестывалю ў рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. На другім месцы – Палац культуры ААТ «Полацк-Шкловалакно» (дыплом і прэмія ў 1 тыс. руб.), на трэцім – Палац культуры ААТ «Нафтан» (дыплом і прэмія ў 750 руб.). Спецыяльнага дыплома журы і прэміі ў 750 руб. удастоены калектыў клуба УП «Галант» ГА «Беларускае таварыства глухіх».
У межах мерапрыемства прайшоў круглы стол членаў журы і кіраўнікоў клубных устаноў па пытаннях развіцця культуры і вольнага часу ў працоўных калектывах.