Лепшыя вальшчыкі лесу Віцебскай вобласці будуць названы 18 чэрвеня ў Полацкім раёне
17 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Лепшыя вальшчыкі лесу Віцебскай вобласці будуць названы 18 чэрвеня ў Полацкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні (ВВЛА).
Спаборніцтвы будуць праходзіць на спецыяльна адведзеным участку лесасекі Дрэтунскага лясгаса. Удзел у іх возьмуць 60 лепшых прадстаўнікоў гэтай прафесіі ад усіх лясгасаў рэгіёна. На працягу дня сапернікі будуць валіць і пілаваць лес, збіраць і разбіраць свой галоўны рабочы інструмент - бензапілу. Звання "Лепшы вальшчык Віцебскай вобласці" будзе ўдастоены той з іх, хто робіць гэта хутчэй, дакладней і прафесійней за іншых. У ходзе спаборніцтваў таксама будуць вызначаны тры лепшыя каманды, склад кожнай з якіх прадстаўлены двума дарослымі вальшчыкамі лесу і адным юніёрам ва ўзросце да 24 гадоў.
У ВВЛА адзначылі, што гонар адкрыць турнір узняццем флага прадастаўлены чэмпіёну мінулага года майстру лесу Ігару Касцюку з Бегамльскага лясгаса. Яго галоўным сапернікам стане ўдзельнік чатырох міжнародных спаборніцтваў з Глыбоцкага лясгаса Аляксандр Мяхінскі. Аднак годную канкурэнцыю гэтым прызнаным прафесіяналам складуць і маладыя вальшчыкі лесу з іншых лясгасаў, якія набіраюцца вопыту. -0-