Лепшыя ветэрынарныя ўрачы Беларусі працуюць у Віцебскай вобласці
Найвышэйшы ўзровень практычных навыкаў кожнага ўжо быў пацверджаны вынікамі дзейнасці і годнымі паказчыкамі, адлюстраванымі ў статыстычных формах справаздачнасці, прадстаўленых падчас адбору фіналістаў. Таму прэтэндэнтам на званне лепшага ветурача трэба было за паўгадзіны адказаць на 30 пытанняў тэарэтычнага тэсту па ветэрынарыі.
У выніку пальму першынства журы прысудзіла ветурачу ААТ «Буеўшчына» Шаркаўшчынскага раёна Алы Баговіч. Другое месца заваяваў ветэрынарны фельчар УП «П-С Карпекі» Полацкага раёна Дзмітрый Кірпічонак.
У тройку лідараў таксама ўвайшла галоўны ветурач РСУП «Эксперыментальная база «Крынічная» Мазырскага раёна Гомельскай вобласці Кацярына Юрчак. Усе ўдзельнікі конкурсу прафмайстэрства атрымалі дыпломы і падарункавыя сертыфікаты.