Найлепшы інавацыйны праект краіны распрацаваў супрацоўнік Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта

У Мінску вызначылі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Яго праводзіць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага інавацыйнага фонду, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Адным з безумоўных лідараў конкурсу стаў старэйшы выкладчык УА «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» Глеб Усялёнак за праект па распрацоўцы, валідацыі і ацэнцы праграмнага комплексу нейрапсіхалагічнай дыягностыкі. Яго праца не толькі ўзяла першае месца ў намінацыі «Лепшы інавацыйны праект», але і была абрана для далейшай камерцыялізацыі. 

Як патлумачыў конкурс, нейрапсіхалагічная дыягностыка — гэта высокадакладная дыягностыка ўласцівасцей нервовай сістэмы чалавека, якую па эфектыўнасці можна параўнаць з МРТ. Дадзеная дыягностыка праводзіцца з дапамогай мабільнага прыкладання на платформе Android. Навучанне спецыяліста, які будзе праводзіць даследаванне, займае каля гадзіны, а сама дыягностыка - каля 25 хвілін. У простай, інтуітыўна зразумелай форме чалавек праходзіць тэсты, якія зроблены ў выглядзе гульняў. Пасля апрацоўкі вынікаў пацыенту прадстаўляецца яго нейрапсіхалагічны профіль.

"З гэтымі вынікамі чалавек можа пайсці да спецыяліста, які і вынесе канчатковы дыягназ. Пры гэтым нашы тэсты могуць дапамагчы ў вызначэнні даволі спецыфічных уласцівасцей псіхікі нервовай сістэмы. Напрыклад, на дадзены момант мы распрацавалі і зацвердзілі ў Мінздаве метад дыягностыкі алкагольнай залежнасці. Гэты тэст вызначае, ці ёсць у чалавека ў галаве сувязь, што алкаголь — гэта добра, ці не. Дарэчы, такая методыка вызначае наяўнасць алкагольнай залежнасці лепш, чым скрынінгавыя даследаванні. У першую чаргу дадзеная распрацоўка — гэта імпартазамяшчэнне, таму робім усё для развіцця такога падыходу ў Беларусі", - адзначыў Глеб Усялёнак.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь