Лепшы хірург краіны працуе ў Віцебску
Пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь» па выніках працы ў 2016-м ушанавалі ў мінулы чацвер падчас урачыстасці, прысвечанай Дню медыцынскіх работнікаў.
Узнагарода ў намінацыі «Урач-хірург» дасталася загадчыку першым уралагічным аддзяленнем Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Алегу Голдыцкаму.
Галоўнаму ўрачу Віцебскай гарадской станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі Віктару Гамонаву уручана Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Загадчык клініка-дыягнастычнай лабараторыі Віцебскага гарадскога клінічнага радзільнага дома №2 Тамара Жураўлева адзначана Ганаровай граматай РГА «Белая Русь».
Вера МУРАШКІНА, «Віцьбічы».