Найлепшым горадам для бізнэсу прызнаны Браслаў
Гэта стала вядома на падвядзенні вынікаў штогадовага конкурсу «Лепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі – 2016».
У мінскай ратушы Саюз юрыдычных асоб Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальнікаў пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па прадпрымальніцтве, бізнес-супольнасцей і вядучых рэгіянальных і галіновых бізнес-асацыяцый вызначылі рэгіёны краіны, у якіх створаны найбольш аптымальныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе, паводле інфармацыі арганізатараў, падавалі 130 са 140 адміністрацыйных адзінак: 5 абласцей і столькі ж абласных цэнтраў, 111 гарадоў і раёнаў, 9 раёнаў Мінска.
Тамара Пашкевіч, «Віцебскія весці».