Лепшым грамадскім эколагам краіны названа настаўніца біялогіі з Шаркаўшчыны
Па выніках рэспубліканскага конкурсу лепшым грамадскім экалагам краіны прызнана настаўніца біялогіі сярэдняй школы №2 Шаркаўшчыны Аксана Пачэпка.
Нагадаем, што прадстаўнікі Віцебшчыны дэманструюць стабільны вынік у конкурсе, які праводзіць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Летась пераможцам стала настаўніца біялогіі Коханаўскай СШ Талачынскага раёна Таццяна Куратнік, у 2015-м – фатограф Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва Валерый Кавалёнак, у 2014-м – настаўніца біялогіі Германовіцкай СШ Шаркаўшчынскага раёна Марына Фёдарава.
Сяргей Кавалеўскі. Фота з архіва «Віцебскіх вестак».