Лепшым АУС Віцебскай вобласці ўручылі ўзнагароду «Святы Георгій — Узнагарода УУС Віцебскага аблвыканкама»

Лучшим ОВД Витебской области вручили награду «Святы Георгій — Узнагарода УУС Віцебскага аблвыканкама»
Лепшыя аддзелы ўнутраных спраў вобласці па выніках мінулага года ўдастоены пераходнага прыза «Святы Георгій — Узнагарода УУС Віцебскага аблвыканкама».

Колькасць злачынстваў апошнія дзесяць гадоў няўхільна зніжаецца. Так, у 2020-м стала менш забойстваў, наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбояў, рабаванняў і крадзяжоў. Рейже ў проціпраўную дзейнасць уцягваліся непаўналетнія і асобы, якія маюць судзімасць. Разам з тым зафіксаваны рост махлярстваў і вымагальніцтваў. Больш чым у 2,5 раза павялічылася колькасць кіберзлачынстваў. Каб пераадолець гэту тэндэнцыю, робім упор на прафілактыку, у тым ліку інфармаванне грамадзян аб спосабах крадзяжу грошай, — сказаў начальнік УУС аблвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Любімаў.

— Ваша дзейнасць дазволіла забяспечыць належны ўзровень грамадскай бяспекі ў вобласці, — сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Сяргей Хаменка. — Прашу вас і надалей аказваць садзейнічанне выканаўчай уладзе ва ўмовах пандэміі і забяспечваць грамадскі парадак пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Традыцыйна па выніках года лепшым аддзелам унутраных спраў уручылі спецыяльную ўзнагароду «Святы Георгій — Узнагарода УУС Віцебскага аблвыканкама». Імі былі прызнаны Кастрычніцкі РАУС Віцебска, Браслаўскі РАУС і Расонскі РАУС, Наваполацкі ГАУС. Апошні, дарэчы, у кагорце лепшых аказваецца чацвёрты год запар.

Акрамя «Святога Георгія», начальнікам райаддзелаў уручылі ключы ад новых службовых аўтамабіляў.