Лепшым перадавікам прамысловасці, АПК і сацыяльнай сферы рэгіёна ўручаны граматы аблвыканкама і аблсавета

Лучшим передовикам промышленности, АПК и социальной сферы региона вручены грамоты облисполкома и облсовета
Напярэдадні Першамая 80 прадстаўнікоў розных галін і сфер дзейнасці вобласці адзначаны Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, падзякамі старшыні аблвыканкама, граматамі абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

Гэта адно з мерапрыемстваў, якія працягваюць выдатную традыцыю – ушаноўваць у сувязі са Святам працы перадавікоў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, якія сваю непасрэдную працу паспяхова спалучаюць з актыўным удзелам у грамадскім жыцці, уносяць важкі ўклад у паступальнае развіццё вобласці і краіны.

Уручаючы ўзнагароды, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў падкрэсліў, што такія людзі – наша гордасць, годны прыклад для пераймання, і пажадаў ім новых поспехаў на карысць Віцебшчыны і Беларусі.

У кагорце ўзнагароджаных – рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Лазоўскі, галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства «Барсеева» Лёзненскага раёна Аляксандр Мазгавы, галоўны ўрач Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы Сяргей Някрасаў, дырэктар віцебскай СШ №24 Святлана Бурда, дырэктар Чашніцкага ТЦСАН Таццяна Гапоненка, пенсіянерка з Гарадоцкага раёна Надзея Бурунова і многія іншыя годныя людзі Віцебшчыны.

"Віцебскія весці".