Найлепшым спартыўным фотажурналістам Віцебскай вобласці прызнаны Аляксандр Хітроў з БелТА

3 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Фотакарэспандэнт БЕЛТА Аляксандр Хітроў прызнаны лепшым у Віцебскай вобласці ў 2009 годзе па спартыўнай тэматыцы, асвятленні развіцця алімпійскага руху ў рэгіёне і прапагандзе здаровага ладу жыцця. Дыплом прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Віцебскай вобласці ўручыў сёння выканаўчы дырэктар прадстаўніцтва Віктар Бынькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы вельмі ўдзячныя Аляксандру Хітрову за вялікую працу, якую ён зрабіў не толькі на працягу гэтага года, што сыходзіць, але і на працягу многіх гадоў па прапагандзе ідэй алімпізму і актыўнага ладу жыцця", - адзначыў Віктар Бынькоў падчас узнагароджання. Ніводнае спартыўнае мерапрыемства рэгіёну не абыходзіцца без удзелу вядомага віцебскага фотажурналіста, пад прыцэл яго фотаапарата трапляюць як праслаўленыя спартсмены і выдатныя трэнеры вобласці, так і шматлікія радавыя ўдзельнікі спартыўных баталій, асветніцкіх і алімпійскіх акцый, якія праходзяць пад эгідай абласнога прадстаўніцтва НАК. Спартыўны летапіс Віцебскай вобласці пішацца пры непасрэдным удзеле Аляксандра Хітрова, адзначыў Віктар Бынькоў. Цырымонія ўзнагароджання стала адным з мерапрыемстваў рэспубліканскага семінара НАК Беларусі па пытаннях развіцця алімпійскай адукацыі, які праходзіць сёння ў абласным цэнтры.-0-