Лепшым участковым інспектарам Беларусі стаў міліцыянер з Віцебскага раёна

Найлепшым участковым інспектарам міліцыі Беларусі стаў Сяргей Ціханаў з Віцебскага РАУС.

Яму не было роўных на XII рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства, які прайшоў у Гомелі. Спаборніцтвы традыцыйна праводзяцца напярэдадні прафесійнага свята ўчастковых (17 лістапада) і ўключаюць у сябе праверку тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў удзельнікаў. Для Сяргея Ціханава гэта не першая перамога: у мінулым годзе ён таксама прызнаваўся найлепшым у краіне. Пальма першынства дасталася нашым землякам і ў камандным заліку.