Найлепшых дыджэяў ушануюць сёння ў Віцебску
9 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Лепшых ды-джэяў будуць ушаноўваць сёння ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА выконваючая абавязкі 1-га сакратара Віцебскага гарадскога камітэта БРСМ Людміла Кліменчанка.
Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню ды-джэяў, які адзначаецца сёння, адбудзецца ў канцэртнай зале "Віцебск". У фае ўсе госці змогуць азнаёміцца з экспазіцыяй малюнкаў выхаванцаў Вялікалетчанскага дзіцячага дома "Музыка вачыма дзяцей", вывучыць спецыяльнае абсталяванне, якое ды-джэі выкарыстоўваюць у сваёй рабоце. Арганізатары мерапрыемства раскажуць і пакажуць яго ў дзеянні, а некаторым гледачам нават пашанцуе паспрабаваць сябе ў ролі ды-джэяў.
Галоўная цырымонія адбудзецца ў канцэртнай зале. Лепшым 12 ды-джэям горада за паспяховую працу і прафесіяналізм будуць уручаны дыпломы і памятныя кубкі. Спецыяльна для іх выступяць лепшыя маладзёвыя творчыя калектывы Цэнтра культуры "Віцебск". Аднак і віноўнікам урачыстасці давядзецца папрацаваць: пасля канцэрта адбудзецца святочная дыскатэка, падчас якой яны змогуць у поўнай меры прадэманстраваць сваё майстэрства.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Цэнтр культуры "Віцебск" і Віцебскі гарадскі камітэт БРСМ пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама.-0-