Лепшых дырэктараў школ выбралі ў Віцебскай вобласці

У абласным інстытуце развіцця адукацыі і ўпраўленні адукацыі аблвыканкама ўпершыню правялі завочны рэгіянальны конкурс прафесійнага майстэрства «Кіраўнік года – 2016».


Спачатку лепшых удзельнікаў выбіралі на узроўні раёнаў, а 25 найбольш паспяховых спаборнічалі на абласным этапе. Кіраўнікі прадстаўлялі на суд журы эсэ пра сябе і сваю працу, распрацоўкі лепшых педагагічных саветаў, улічвалася дынаміка развіцця навучальнай установы, якія ўзначальваюць конкурсанты. Лепшых вызначалі ў чатырох намінацыях.

«Абсалютным пераможцам конкурсу» стала Ірына Зімніцкая, дырэктар сярэдняй школы №16 Полацка.

У намінацыі «Стабільна высокія вынікі узначаленай установы па якасці адукацыі» першынствавалі кіраўнікі віцебскіх гімназій №2 Канстанцін Кісялёў і №7 Святлана Дарашэнка, Порплішчанскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна Аксана Палачаніна.

За «Лепшае эсэ пра сябе» адзначылі дырэктараў Забалоцкай сярэдняй школы Талачынскага раёна Рыму Кітаеву, Браслаўскай гімназіі Людмілу Каптур і СШ №9 Оршы Валянціну Палякову.

«Лепшыя педагагічныя саветы» праводзяцца ў Мазалаўскай сярэдняй школе Віцебскага раёна (дырэктар Сяргей Зубовіч), СШ №4 Чашнікі (Алена Дабатоўкина), СШ №44 Віцебска (Сяргей Піталенка).

Аляксандр Кутынко, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.