Лепшых кіраўнікоў прамысловага комплексу Віцебшчыны ўзнагародзілі ў аблвыканкаме

Лучших руководителей промышленного комплекса Витебщины наградили в облисполкоме
Віцебскі абласны саюз наймальнікаў падвёў вынікі традыцыйных конкурсаў на прысваенне ганаровых званняў «Лепшы кіраўнік года», «Лепшы інжынер-канструктар» і «Лепшы навуковы распрацоўшчык» па выніках 2019 года.

Ушанаванне пераможцаў конкурсаў, а таксама ўзнагароджанне дырэктараў ганаровымі граматамі аблвыканкама за ўклад у развіццё прамысловага комплексу прайшло сёння ў Віцебску з удзелам кіраўніка рэгіёна Мікалая Шарснёва і старшыні абласнога саюза наймальнікаў Уладзіміра Туравінава.

У лік лепшых кіраўнікоў увайшлі дырэктары 12 прадпрыемстваў і арганізацый з Віцебска, Наваполацка, Віцебскага, Полацкага, Докшыцкага і Гарадоцкага раёнаў. Гэта Ганна Норкус (ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»), Сяргей Балабаеў (СААА «Ланатэкс», Гарадоцкі раён), Валерый Беразін (Віцебская дыстанцыя электразабеспячэння Віцебскага аддзялення БелЖД), Павел Гербулаў (філіял «Полацкае вытворчае ўпраўленне УП «Віцебскаблгаз»), Сяргей Іваноў (ЧВУП «Палімерканструкцыя»), Адам Канапліч (РУПАД «Віцебскаўтадар»), Сяргей Марцінкевіч (ПВУП «Віцебская лесапільня»), Мікалай Русак (філіял «Віцебскія электрычныя сеткі» РУП «Віцебскэнерга»), Уладзімір Рагоўнеў (ТАА «Юджэн», Наваполацк), Анатоль Сіўко (ААТ «Бегамльскі завод «Ветразь»), Анатоль Шчасны (рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта), Уладзімір Яцкевіч (УПП «Полацкі малочны завод»).

Сярод спецыялістаў канструктарскіх падраздзяленняў прадпрыемстваў Віцебскай вобласці лепшымі прызнаны галоўны канструктар ААТ «Аршанскі інструментальны завод» Дзмітрый Мацюк і інжынер-канструктар ПП «Машынабудаўнічая кампанія «Віцебскія пад'ёмнікі» Яўген Мядзведзеў, які распрацаваў мадэль смеццявоза з арыгінальнымі характарыстыкамі. Іх вытворчасць асвойваецца на «Віцебскіх пад'ёмніках» у бягучым годзе. Дзмітрый Мацюк удастоены ўзнагароды за распрацоўку спецыяльнага інструмента і тэхналагічнай аснасткі ў рамках дзяржпраграмы імпартазамяшчэння, за ўкараненне перадавых рашэнняў пры распрацоўцы новых відаў прадукцыі.

Лепшым сярод навуковых работнікаў прызнаны доктар ветэрынарных навук, дацэнт, загадчык кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Ігар Громаў. Такім чынам адзначаны поспехі вучонага ў распрацоўцы і ўкараненні ў вытворчасць новых айчынных біялагічных прэпаратаў для прафілактыкі інфекцыйных хвароб птушак і шэраг іншых дасягненняў у ветэрынарнай навуцы.

Ганаровымі граматамі аблвыканкама адзначаны генеральны дырэктар СТАА «ЛЛК-Нафтан» Андрэй Звонцаў, кіраўнік СТАА «Манулі Гідраўлікс БЕЛ» Андрэй Іванюк і Георгій Кастэнь, які ўзначальвае Полацкі малочны завод.

Конкурсы на прысваенне ганаровых званняў праводзяцца для стымулявання павышэння дзелавой кваліфікацыі і прафесіяналізму дырэктарскага корпуса, а таксама павышэння прэстыжу навуковых і інжынерных прафесій, стымулявання ініцыятывы навуковых супрацоўнікаў і інжынерна-тэхнічных работнікаў на ўкараненне інавацый. Адным з важных крытэрыяў пры вызначэнні лаўрэатаў сярод дырэктарскага корпуса з'яўляецца арганізацыя работы на прадпрыемствах з маладымі спецыялістамі, па мэтавай падрыхтоўцы кадравага рэзерву.

"Віцебскія весці".