Найлепшых участковых краіны выберуць у Віцебску

Рэспубліканскі агляд-конкурс на званне "Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі" і "Лепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх" пройдзе ў Віцебску 12-14 лістапада, паведамляе прэс-служба МУС.

Конкурс прафесійнага майстэрства ўчастковых праводзіцца штогод. Сёлета ён ужо дзясяты па ліку. Спаборніцтвы выяўляюць найбольш кваліфікаваныя кадры і павышаюць прафесійны ўзровень супрацоўнікаў.

Участковым трэба будзе здаць экзамены па медыцынскай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы. Спецыяльная камісія таксама ацэніць іх тэарэтычныя і практычныя навыкі пры выкарыстанні нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць службовую дзейнасць.

14 лістапада ў канферэнц-зале УУС Віцебскага аблвыканкама ўзнагародзяць пераможцаў конкурсу. Лепшыя ўчастковыя атрымаюць службовыя аўтамабілі, камп'ютары, а таксама грашовыя прэміі.