Лепшых настаўнікаў Віцебскай вобласці вызначаць у сямі намінацыях на конкурсе «Крыштальны журавель-2014»
Учора ў абласным інстытуце развіцця адукацыі стартаваў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Сёлета ён мае адметныя асаблівасці — праходзіць у сямі прадметных намінацыях.
Учора ў абласным інстытуце развіцця адукацыі стартаваў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Сёлета ён мае адметныя асаблівасці — праходзіць у сямі прадметных намінацыях.
Важным мерапрыемствам яго з'яўляецца прапанаванае Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь апісанне педагагічнага вопыту «Навучаючы, я выхоўваю», з якім выступяць конкурсанты. Папулярнасць гэтых спаборніцтваў расце. Дастаткова адзначыць, што сёння на абласны этап выйшлі ўжо не 26 педагогаў, як было раней, а 129. Упершыню ўсе раёны і гарады вобласці актыўна ўключыліся ў конкурсныя мерапрыемствы і прадставілі свае каманды, з іх у паўфінал прайшлі ўдзельнікі з 20 раёнаў. Сваю станоўчую ролю адыграла дзейнасць клуба «Прызнанне». У яго ўваходзяць пераможцы і лаўрэаты розных этапаў «Крыштальнага жураўля» мінулых гадоў. Яны займаліся папулярызацыяй конкурснай руху, давалі майстар-класы, дзяліліся вопытам. Хочацца верыць, што сёння кожнага ўдзельніка конкурсу чакаюць новыя адкрыцці і перамогі. Высокага палёту, «Крыштальны журавель-2014»!
Ларыса Волкава, "Віцьбічы"