Лепшую шматдзетную сям'ю Віцебскай вобласці выберуць 18 мая

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года" пройдзе ў Віцебскай абласной філармоніі. У ім возьмуць удзел пяць сем'яў – пераможцаў раённых (гарадскіх) этапаў конкурсу:
  • Дубровенскі раён будзе прадстаўляць сям'я Алесі і Міхаіла Лаверавых,
  • Лепельскі раён – Ірыны і Аляксея Петуховых,
  • Аршанскі – Надзеі Хадкевіч-Ільіной і Елісея Ільіна,
  • Наваполацк – Наталлі і Аляксандра Мядзведзевых,
  • Чыгуначны раён Віцебска – Вольгі і Анатоля Чарноўскіх.