Лепшую школьную пярвічку БРСМ вызначаць у Віцебску

Лучшую школьную первичку БРСМ определят в Витебске

Найлепшую школьную пярвічку БРСМ вызначаць сёння ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.

Фінал конкурсу "Школьны марафон" на найлепшую пярвічную арганізацыю навучэнскай моладзі, прысвечаны 10-годдзю з дня ўтварэння саюза моладзі, адбудзецца ў абласным палацы дзяцей і моладзі. У 2012/2013 навучальным годзе за перамогу ў конкурсе змагаліся каля 180 школ рэгіёна.

Да фіналу дайшлі восем каманд з Віцебска, Наваполацка, Оршы, Докшыц, Ліёзна і Шаркаўшчыны. На заключным этапе дасягненні сваіх пярвічных арганізацый яны прадставяць у творчых "Партфоліа" і на конкурсе-прывітанні "Знаёмцеся - гэта мы!". Сакратарам пярвічак трэба будзе праявіць свае лідарскія якасці ў конкурсе капітанаў: у загадзя прадуманым вобразе паразважаць на адну з прапанаваных тэм, а затым адказаць на каверзныя пытанні вядучых. Пераканацца, што "З сябрамі нам па шляху", дапаможа аднайменны конкурс у форме агітбрыгад. З адным днём з жыцця пярвічак пазнаёміць "Дамашняе заданне", прадстаўленае ў форме відэаролікаў гумарыстычнага характару.

"Каб стаць удзельнікамі фінальнага тура, хлопцы пераадолелі марафон даўжынёй амаль у поўны навучальны год", - падкрэслілі ў БРСМ, адзначыўшы, што ў перыяд падрыхтоўчага этапу праводзілася работа па абагульненні дзейнасці пярвічак, фарміраваліся каманды на чале з сакратарамі пярвічных арганізацый. Затым ва ўстановах адукацыі вобласці праводзіліся не менш напружаныя раённыя і гарадскія этапы, каманды-пераможцы якіх сустрэліся на зональных турах.

Ініцыятыва правядзення "Школьнага марафону" належыць абласной арганізацыі БРСМ. Праект паспяхова рэалізуецца, дапамагаючы вызначыць ініцыятыўную, творчую моладзь. Конкурс закліканы дапамагчы школьнікам самарэалізавацца, сфарміраваць у іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць упраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны камітэт БРСМ, Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі.