Лепшую кветкавую кампазіцыю ў Віцебскай вобласці стварылі работнікі Гарадоцкага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак
Як адзначыла
старшыня Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў
мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ларыса Волкава, дадзенае
мерапрыемства праводзіцца штогод і ў апошнія два гады праходзіць у рамках
падрыхтоўкі малых гарадоў рэгіёна да абласнога свята працаўнікоў вёскі
«Дажынкі». Такім чынам, кветнікі, створаныя прафесіяналамі сваёй справы,
будуць радаваць людзей ва ўсіх кутках Прыдзвінскага краю буяннем фарбаў і
арыгінальнасцю выканання.
Народную мудрасць аб тым, што «…калі ў доме пануе гармонія, тады і ў краіне пануе парадак, а калі ў краіне парадак, то і ў свеце будзе спакой…» удзельнікі конкурсу пацвердзілі не словамі, а на справе, здзівіўшы журы разнастайнасцю кветак і прыгожым афармленнем адведзенай прасторы. Яркія, пышныя клумбы сталі сапраўдным творам мастацтва і падарункам для жыхароў райцэнтра.
Журы ацэньвала арыгінальнасць ідэі кветкавай кампазіцыі і яе пісьменнае ўвасабленне. Па выніках конкурсу лаўры пераможцаў дасталіся кветачнікам з КУПП «Гарадоцкае прадпрыемства катлоў і цеплавых сетак». Сваю кветкавую кампазіцыю яны назвалі «Сонечнае дзяцінства». У ёй былі выкарыстаны больш за пяцьсот бегоній, аксамітак, агератумаў, цынерарый і іншых насаджэнняў. Другое месца заняла каманда КУП ЖКГ г.Полацка, а на трэцім - Навалукомльскае прадпрыемства ЖКГ «Камунальнік».
Пераможцам уручаны дыпломы, прызы і грашовыя прэміі. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі магчымасць абмяняцца вопытам і павысіць свой прафесійны ўзровень.
АленаУстинова, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.