Луіза Нуркуатава з Казахстана заваявала Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2015"
Луіза Нуркуатава з Казахстана заваявала Гран-пры XIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2015" на XXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА з цырымоніі ўзнагароджання.
Дзяўчынцы ўрачыста ўручылі спецыяльны прыз і дыплом уладальніка Гран-пры. Першая прэмія, спецпрыз і дыплом лаўрэата (уладальніка I прэміі) прысуджаны Дарыне Галіцкай з Украіны.
Другую прэмію атрымалі беларуска Стэфанія Сакалова і Лізі з Грузіі. Ім уручылі спецпрызы і дыпломы лаўрэатаў (уладальнікаў II прэміі).
Прадстаўніцы Расіі і Украіны Вераніка Усцімава і Дар'я Пышная ўдастоены трэцяй прэміі.
Астатніх дзяцей узнагародзілі дыпломамі з прысваеннем звання "Дыпламант XIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2015". Юныя выканаўцы Саюзнай дзяржавы таксама атрымалі спецыяльныя прызы ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Падарункі саюзных парламентарыяў дасталіся Элеце (Беларусь) і Сафіі Лопухавай (Расія).
У ХIII Міжнародным дзіцячым конкурсе "Віцебск-2015" удзельнічаў 20 вакалістаў з 17 краін (па два чалавекі ад Беларусі, Расіі, Украіны). Творчыя спаборніцтвы праходзілі 11 і 12 ліпеня на сцэне канцэртнай залы "Віцебск". Выступленні зорачак ацэньвала міжнароднае журы, яго ўзначаліў народны артыст Расіі, кампазітар, піяніст, прадзюсар Дзмітрый Малікаў.
Алена Ціханава