Лукашэнка: мы ганарымся пакаленнем пераможцаў, і наш абавязак перад імі - берагчы мір і захоўваць праўду пра вайну

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэтая свяшчэнная для беларусаў дата - нагода асэнсаваць урокі мінулага, задумацца аб каштоўнасці міру і аддаць даніну павагі тым, хто выратаваў чалавецтва ад фашызму, адстаяў нашы незалежнасць і шчаслівую будучыню. У сэрцах удзячных нашчадкаў жыве памяць аб кожным з мільёнаў абаронцаў нескаронай Радзімы, хто быў закатаваны і забіты нацыстамі, самааддана змагаўся на фронце, у шэрагах партызан і падпольшчыкаў, працаваў у тыле і пасля вызвалення адраджаў краіну з руін", - гаворыцца ў віншаванні.

 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такі прыклад выключнай мужнасці і патрыятызму аб'ядноўвае, робіць мацнейшымі і натхняе сучаснікаў на стваральныя здзяйсненні ў імя роднай Беларусі.

 

"Мы ганарымся адважным пакаленнем пераможцаў, і наш абавязак перад імі - берагчы мір на сваёй зямлі і захоўваць праўду аб далёкай вайне, дапаўняючы яе летапіс сцёртымі часам імёнамі, падзеямі і фактамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

 

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з 80-годдзем Вялікай Перамогі

 

Дарагія суайчыннікі!


Шчыра віншую вас з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Гэтая свяшчэнная для беларусаў дата - нагода асэнсаваць урокі мінулага, задумацца аб каштоўнасці міру і аддаць даніну павагі тым, хто выратаваў чалавецтва ад фашызму, адстаяў нашы незалежнасць і шчаслівую будучыню.


У сэрцах удзячных нашчадкаў жыве памяць аб кожным з мільёнаў абаронцаў нескаронай Радзімы, хто быў закатаваны і забіты нацыстамі, самааддана змагаўся на фронце, у шэрагах партызан і падпольшчыкаў, працаваў у тыле і пасля вызвалення адраджаў краіну з руін.


Такі прыклад выключнай мужнасці і патрыятызму аб'ядноўвае, робіць мацнейшымі і натхняе сучаснікаў на стваральныя здзяйсненні ў імя роднай Беларусі.


Мы ганарымся адважным пакаленнем пераможцаў, і наш абавязак перад імі — берагчы мір на сваёй зямлі і захоўваць праўду аб далёкай вайне, напаўняючы яе летапіс сцёртымі часам імёнамі, падзеямі і фактамі.

У знамянальную гадавіну неўміручага подзвігу жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту.

З юбілеем Вялікай Перамогі!

Аляксандр Лукашэнка