Лукашэнка перамог на выбарах Прэзідэнта Беларусі, набраўшы 83,49% галасоў

Лукашенко победил на выборах Президента Беларуси, набрав 83,49% голосов
На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, па папярэдніх даных, 83,49% галасоў, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Пры гэтым больш за 6% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказчык ніжэйшы.

На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, па папярэдніх даных, 83,49% галасоў, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым больш за 6% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказчык ніжэйшы.

Напрыклад, у Брэсцкай вобласці - 4,38%. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42%. Сяргей Гайдукевіч набраў - 3,32% галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67%. Лідзія Ярмошына яшчэ раз падкрэсліла, што гэта менавіта папярэднія даныя.

Канчатковыя будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць выніковыя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата.

БЕЛТА.