Лукашэнка падпісаў указ аб першачарговых пытаннях падрыхтоўкі да Еўрагульняў-2019
У прыватнасці, прававым актам устанаўліваюцца крыніцы і парадак фінансавання дзейнасці дырэкцыі Гульняў, расходаў, звязаных з цырымоніямі адкрыцця і закрыцця, аплатай паслуг арганізацыі, адказнай за тэлевізійнае забеспячэнне спаборніцтваў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам рэгулюецца парадак вяртання беспрацэнтнай пазыкі, выдзеленай у 2017 годзе дырэкцыі Гульняў, а таксама механізм прадастаўлення Банкам развіцця Беларусі крэдыту Белтэлерадыёкампаніі для набыцця перасоўных тэлевізійных станцый фармату HD.
У мэтах больш рацыянальнага выкарыстання сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў тавары, набытыя за іх кошт для падрыхтоўкі і правядзення спартыўнага форуму, не будуць абкладацца падаткам на дададзеную вартасць. Як і пры правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, удзельнікі Гульняў вызвалены ад абавязковага медыцынскага страхавання, што дазволіць знізіць расходы на страхавое пакрыццё спаборніцтваў. Пры гэтым Беларусь прадаставіць удзельнікам Еўрагульняў хуткую медыцынскую дапамогу бясплатна.
Па матэрыялах БелТА.