Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку. Сюды ён прыехаў пасля нарады ў будынку райвыканкама на тэму развіцця сферы ЖКГ.

"Думаю, зайду ў храм і хаця б свечку пастаўлю. Я даўно ўжо быў у вас", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У Крыжаўзвіжанскім саборы кіраўнік дзяржавы запаліў свечку, пакланіўся крыжу і мошчам прападобнай Ефрасінні Полацкай. Дарэчы, работы па аднаўленні ракі (магільніцы) Святой Ефрасінні Полацкай былі праведзены ў 2003-2007 гадах па ініцыятыве Беларускага экзархата і дзякуючы дапамозе з боку Прэзідэнта Беларусі.

"Калі нешта трэба, скажы Наталлі Іванаўне (старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава. - Заўвага. БЕЛТА). Мы знойдзем час, каб прыехаць і дапамагчы", - паабяцаў беларускі лідар.

Затым Аляксандру Лукашэнку далажылі аб ходзе рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскай царквы. Гісторыя рэстаўрацыйных работ паказала, што аб храме многае было невядома. Гэты рэлігійны і архітэктурны помнік здзіўляе тым, што ў ім на 90% захаваліся фрэскі XII стагоддзя. Усе віды работ плануецца завяршыць да 2024 года. Усяго ж на аднаўленне фрэсак спатрэбілася каля двух дзесяцігоддзяў. У працэсе рэстаўрацыі былі зроблены і важныя знаходкі, у тым ліку пячаткі самой Ефрасінні Полацкай.

Прэзідэнт пагутарыў з археолагамі - студэнтамі Полацкага ўніверсітэта. Кіраўнік дзяржавы ўспомніў, як і ён сам у студэнцкія гады выязджаў на археалагічныя раскопкі, у тым ліку на Дняпры. "Знаходзілі старажытныя прылады працы, пачынаючы са скрэбкаў", - дадаў ён.

"Рабяты, дзякуй вам за працу. Жывіце мірна, дружна і абавязкова тут", - напуціў беларускі лідар.

БЕЛТА.