Лужеснянская досьевыпрабавальная станцыя пладова-ягадных культур: калі эксперыменты даюць ураджай
– Мы вырошчваем не толькі традыцыйныя яблыкі, слівы, грушы, але і абляпіху, садовую суніцу, каліну, смародину, чарнаплодную рабіну, журавіны, чарніцы, – адзначае в. а. галоўнага агранома Аляксандра Грэчанікава (на фота). – Сёлета ўсе нашы ўчасткі ўсыпаны шчодрымі дарамі, але асабліва здзівіла чарэшня: ніколі яна так не пладаносіла. Парадавала і вішня, маліна — частка сартоў ужо «адышлі», на падыходзе – рамантантныя, адначасова спее ажына. Яна схіляе галіны пад цяжарам ягад літаральна да зямлі.
Спецыяліст адзначае: збор ураджаю мае свае асаблівасці. Такія далікатныя культуры, як суніцы або маліна, патрабуюць добрых умоў надвор'я і ручной працы. Паколькі ў спёку працаваць няпроста, людзі выходзяць на ўчасткі раннім ранкам. А вось парэчку можна сабраць камбайнам – сёлета звыш 2 тонн рэалізавалі ў райзаг і насельніцтву. Механізаваны спосаб ідэальна падыходзіць для чарнаплоднай рабіны, якая, дарэчы, сёлета таксама ўдалася на славу, прыдатны ён і для парэчкі. А вось яблыкі і грушы не церпяць цісканіны, таму іх прыбіраюць уручную. Познія сарты выдатна зімуюць ва ўласным складзе прадпрыемства, плады не губляюць сваіх спажывецкіх якасцей да позняй вясны. Мяркуючы па сёлетняй ураджайнасці, гэты сезон у работнікаў прадпрыемства будзе гарачым. А значыць, гандлёвая сетка Віцебшчыны будзе забяспечана вітаміннай прадукцыяй.
Для зручнасці гараджан кіраўніцтва сартавыпрабавальнай станцыі прыняло рашэнне адкрыць у Віцебску дзве гандлёвыя кропкі. Адна з іх размесціццау Тыраспалі каля ГЦ «Ома», другая – каля рэстарана «Зелена Гура» на праспекце Фрунзе. Так што літаральна з наступнага тыдня пакупнікі змогуць набыць свежасабраную прадукцыю сартавыпрабавальнай станцыі, не выязджаючы з абласнога цэнтра. Экалагічнасць і натуральнасць забяспечаны: падчас фарміравання і развіцця пладоў сродкі абароны не ўносяцца. Дарэчы, калі камусьці спадабаецца смак яблыкаў ці груш пэўнага сарта, па восень можна будзе звярнуцца на прадпрыемства за пасадачным матэрыялам. Кампетэнтныя спецыялісты дадуць падрабязны інструктаж па доглядзе за раслінамі. Граматная агратэхніка, адзначаюць яны, — залог будучага ўраджаю.
Таццяна Серабракова. Фота Дзмітрыя Восіпава. «Віцебскія весці».