Ільвяня прыляцела самалётам з Калінінграда ў Мінск

14 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Незвычайны пасажыр толькі што прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам В2 1950 з Калінінграда. Упершыню самалётам "Белавія" дастаўлены ільвяня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальнай авіякампаніі. Ільвяняці ўсяго 10 месяцаў. Яго перавозілі ў клетцы ў багажным адсеку самалёта. Каб клетка змясцілася, кампанія-перавозчык спецыяльна накіравала на гэты рэйс самалёт з вялікім аб'ёмам грузавога адсека - CRJ-200, а ў самім адсеку падтрымлівалася камфортная для жывёлы тэмпература - дзесяць градусаў цяпла. Як адзначылі ў "Белавія", сярод жывёл, якія карыстаюцца разам са сваімі гаспадарамі паслугамі авіятранспарту, лідзіруюць кошкі і сабакі. Прыгадалі ў кампаніі выпадкі, калі ляталі тхары і малпы, але самым запамінальным быў пералёт у Баку з двума кракадзіламі ў 2009 годзе. Доўгія хвасты кракадзілаў давялося закруціць, інакш яны не змясціліся б у багажны адсек. А тым часам ільвяня чакае яшчэ адно падарожжа. На гэты раз сухапутнае. Праз некалькі гадзін грузавым мікрааўтобусам яго даставяць на новае месца жыхарства - у Віцебскі заапарк.-0-