105 віцебскіх дэсантнікаў здзейсняць лыжны пераход у гонар 105-годдзя Узброеных Сіл
У паход адправяцца 105 віцебскіх дэсантнікаў. Ваеннаслужачыя за тры дні пераадолеюць дыстанцыю ў 105 км і будуць начаваць у лесе ў палатках. У зададзеных кропках маршруту іх будзе чакаць палявая кухня з гарачым абедам.
Стартуе лыжны пераход сёння ў Віцебску з вуліцы Журжэўскай, адкуль дэсантнікі адправяцца ў аграгарадок Бабінічы Віцебскага раёна. У гэтым населеным пункце ў 15.00 да брацкай магілы дэсантнікі ўскладуць кветкі і правядуць мітынг разам з адміністрацыяй аграгарадка. Першая начлег плануецца каля вёскі Вайтова. На наступны дзень, 20 лютага, дэсантнікі дойдуць да аграгарадка Вароны. Тут таксама да воінскага пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны ў 13.00 лыжнікі ўскладуць кветкі ў памяць аб загінуўшых воінах і ахвярах фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Заначуюць дэсантнікі недалёка ад вёскі Кроты.
У апошні дзень лыжнага пераходу яны пройдуць па тэрыторыі Лёзненскага раёна. У 14.00 наведаюць у райцэнтры мемарыяльны комплекс "Адаменская горка", дзе пахаваны больш за 800 воінаў, у тым ліку партызан. Разам з кіраўніцтвам райвыканкама ўдзельнікі лыжнага пераходу ўск
У апошні дзIень лыжнага пераходу яны пройдуць па тэрыторыі Лёзненскага раёна. У 14.00 наведаюць у райцэнтры мемарыяльны комплекс "Адаменская горка", дзе пахаваны больш за 800 воінаў, у тым ліку партызан. Разам з кіраўніцтвам райвыканкама ўдзельнікі лыжнага пераходу ўск