Крамы з кругласутачным рэжымам працы ў Віцебскай вобласці за 7 месяцаў дадаткова ўцягнулі ў абарот Br3,6 млрд.

18 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. За кошт работы ў начны час гандлёвыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці за студзень-ліпень бягучага года дадаткова ўцягнулі ў абарот Br3,6 млрд., паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення гандлю Віцебскага аблвыканкама Ірына Леўковіч. У гарадах і райцэнтрах рэгіёна працуюць 49 крам з кругласутачным рэжымам работы. Да канца года яшчэ дзесятак гандлёвых аб'ектаў пяройдзе на абслугоўванне наведвальнікаў 24 гадзіны ў суткі. Як правіла, для зручнасці пакупнікоў такія крамы адкрываюцца ў жылых мікрараёнах і на аўтазапраўках. Фактычна кожнае пятае прадпрыемства гандлю і грамадскага харчавання прадоўжыла рэжым работы або перайшло на рэжым работы без выхадных дзён. У выніку чаго дадаткова атрымана Br26,4 млрд. Аднак змяненне рэжыму работы не адзіны спосаб нарошчвання тавараабароту, які выбралі для сябе гандлёвыя прадпрыемствы вобласці. Адкрыццё больш за 1,1 тыс. аб'ектаў дробнарознічнага гандлю дазволіла павялічыць тавараабарот на Br8,6 млрд. Штотыдзень у вобласці праводзяцца пашыраныя кірмашы-распродажы тавараў са зніжкамі ад 5% да 50%, да ўдзелу ў іх прыцягваюцца як гандлёвыя прадпрыемствы, так і вытворцы. Тавараабарот кірмашоў выхаднога дня і кірмашоў нехарчовых тавараў з пачатку года склаў больш Br18 млрд. Ва ўпраўленні гандлю адзначылі эфектыўную работу нядаўна створаных дысконтных крам, якія рэалізуюць тавары па больш нізкіх цэнах за кошт памяншэння гандлёвых надбавак. Напрыклад, тавараабарот дысконтнай крамы ААТ "Ніка" ў Віцебску ўзрастаў у пяць разоў, у такой жа краме Полацкай універсальнай базы ён павялічыўся больш чым у тры разы. Яшчэ звыш паўсотні крам вобласці ўкараняюць дысконтную палітыку, прадастаўляючы зніжкі ў залежнасці ад аб'ёму пакупкі. Амаль на Br35 млрд. рэалізавана тавараў у крэдыт з растэрміноўкай плацяжу. Такі форму гандлю прапануюць 56 прадпрыемстваў рэгіёна. Як адзначыла Ірына Леўковіч, змяненні формы работы гандлёвых прадпрыемстваў дазволілі дадаткова ўцягнуць у абарот каля Br102 млрд. Па дадзеных упраўлення эканомікі Віцебскага аблвыканкама, за студзень-чэрвень бягучага года тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў 102,6% да аналагічнага перыяду мінулага года. Доля гандлёвых арганізацый у агульным аб'ёме тавараабароту склала 71,5% і ўзрасла на тры працэнтныя пункты ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2008 года. Доля рынкаў і гандлёвых цэнтраў у бягучым годзе адпаведна знізілася да 28,5%. -0-