Чараўніцтва напярэдадні Новага года: малады ілюзіяніст з Полацка правядзе серыю дабрачынных канцэртаў для дзяцей

Магия в канун Нового года: молодой иллюзионист из Полоцка проведет серию благотворительных концертов для детей

З ініцыятывай правесці серыю дабрачынных канцэртаў для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, выступіў малады полацкі ілюзіяніст Антон Чалей. Ён ужо даў прадстаўленне ў сацыяльным прытулку Полацка, а затым збіраецца наведаць розныя рэгіёны Віцебшчыны.

Маг, чараўнік, фокуснік. Як ні назаві, сутнасць прафесіі застаецца ранейшай: дарыць людзям радасць і цуды.

— Мне падабаецца здзіўляць людзей, — кажа Антон Чалей, самы малады фокуснік Беларусі.

Мастацтвам ілюзіі ён захапіўся ў школьныя гады і амаль адразу вырашыў, што нялёгкая рамяство стане справай усяго жыцця. Антону ўсяго 18 гадоў, а ён ужо паспеў шмат чаго дасягнуць. Стаў членам Расійскай і Амерыканскай асацыяцый ілюзіяністаў, падрыхтаваў некалькі арыгінальных праграм, з якімі паспяхова гастралюе па гарадах Беларусі і Расіі.

Ён імкнецца пастаянна павышаць свой узровень, удасканальваць майстэрства. Лічыць, што кожны можа стаць выдатным у любімай сферы дзейнасці, калі развівае свой талент і нястомна працуе. Антон марыць скончыць ВНУ і стаць прызнаным майстрам жанру, здзейсніць сусветнае турнэ. А пакуль выступае на розных мерапрыемствах. Заробленыя грошы траціць на набыццё рэквізіту і абсталявання.

Палачанін упэўнены, што галоўнае ў чалавеку – дабрыня і сумленнасць. Антон вырашыў арганізаваць серыю дабрачынных акцый перш за ўсё для дзяцей з праблемных сем'яў, пазбаўленых бацькаўскай ласкі і ўвагі.

Далучыцца да праекта могуць усе жадаючыя: можна пералічыць грошы або купіць падарункі для дзяцей і ўручыць іх падчас выступлення.

— Дзіцячыя эмоцыі самыя шчырыя, — кажа Антон Чалей, які ўжо адкрыў сезон чароўных прадстаўленняў. Запрашайце яго па тэлефоне (8033) 329-48-64.

Ларыса Малашэня, "Віцебскія весці"