Малыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці за студзень-красавік павялічылі плацяжы ў бюджэт амаль на 30%
20 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Малыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці за студзень-красавік павялічылі плацяжы ў бюджэт амаль на 30% да Br115,8 млрд. у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Усяго за 4 месяцы паступленні падаткаў і збораў ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва вобласці склалі Br148,5 млрд., у тым ліку Br32,7 млрд. ад індывідуальных прадпрымальнікаў. Колькасць прадпрымальнікаў скарацілася на 1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а іх уклад у фарміраванне даходнай часткі кансалідаванага бюджэту вырас на 7,8%. Колькасць малых прадпрыемстваў павялічылася на 15%.
Па дадзеных на 1 мая, у сярэднім адно малое прадпрыемства плаціла штомесяц каля Br3,9 млн. бюджэтных плацяжоў (рост склаў больш за 8,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), адзін прадпрымальнік - Br270 тыс. у месяц.
Усяго ў вобласці зарэгістравана амаль 36,9 тыс. суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, у тым ліку 7,4 тыс. юрыдычных асоб і 29,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Толькі за красавік іх колькасць вырасла на 160 суб'ектаў.-0-