«Марафон адзінства» пашырыць маршрут і пройдзе ў Наваполацку 13-14 студзеня
"Марафон адзінства" пашырыць маршрут і пройдзе ў Наваполацку 13 і 14 студзеня. Пра гэта БЕЛТА расказала кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні "Марафону адзінства" Ганна Лукашэнка.
"Да нас пачалі звяртацца жыхары Наваполацка з вялікай просьбай прывезці "Марафон адзінства" ў іх горад. Мы не маглі не адрэагаваць і зрабілі ўсё магчымае, каб гэтае свята адзінства пабывала ў Наваполацку і трохі - у Полацку. Таму 13 і 14 студзеня мы трохі мяняем наш маршрут і да Гродна прыедзем у Наваполацк", - расказала Ганна Лукашэнка.
Паводле яе слоў, праграма "Марафону адзінства" ў Наваполацку будзе дастаткова шырокай. Нават нягледзячы на тое, што там не будзе фінальнага канцэрта, які завяршае "Марафон" у кожным горадзе. Для жыхароў і гасцей Наваполацка падрыхтавалі пяць выставак, шэсць мерапрыемстваў на розных прадпрыемствах, два мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, майстар-клас і вялікі святочны канцэрт ад Прэзідэнцкага аркeстра.